3205e474     

Смирнова Вера - Героi Элады (З Мiфаў Старажытнай Грэцыi) (На Белорусском Языке)



Вера Смiрнова
Героi Элады
З мiфаў старажытнай Грэцыi
Пераклад: З.Петрушэня
ПРАДМОВА
Шмат вякоў назад на Балканскай паўвыспе пасялiўся народ, якi потым пачалi
называць грэкамi. У адрозненне ад сучасных грэкаў, мы называем той народ
старажытнымi грэкамi, або элiнамi, а iх краiну - Эладай.
Элiны пакiнулi народам усяго свету багатую спадчыну: велiчныя збудаваннi,
якiя i да нашых дзён лiчацца самымi прыгожымi на свеце, цудоўныя мармуровыя i
бронзавыя статуi i вялiкiя творы лiтаратуры, якiя людзi чытаюць i цяпер, хоць
яны напiсаны на мове, на якой даўно ўжо нiхто не гаворыць на зямлi. Гэта
"Iлiяда" i "Адысея" - гераiчныя паэмы пра тое, як грэкi бралi ў асаду горад
Трою, i пра вандроўкi i прыгоды аднаго з удзельнiкаў гэтай вайны - Адысея.
Гэтыя паэмы спявалi вандроўныя спевакi, i створаны яны каля трох тысяч гадоў
таму назад.
Ад старажытных грэкаў засталiся нам iх паданнi, iх старажытныя сказаннi -
мiфы.
Грэкi прайшлi доўгi гiстарычны шлях; спатрэбiлiся стагоддзi, перш чым яны
сталi самым адукаваным, самым культурным народам старажытнага свету. Iх
уяўленнi пра будову свету, iх спробы вытлумачыць усё, што адбываецца ў
прыродзе i ў чалавечым грамадстве, знайшлi сваё адлюстраванне ў мiфах.
Мiфы стваралiся, калi элiны яшчэ не ведалi граматы, складалiся паступова,
на працягу некалькiх стагоддзяў, перадавалiся з вуснаў у вусны, з пакалення ў
пакаленне i нiколi не былi запiсаны як адна цэласная кнiга. Мы ведаем iх ужо з
твораў старажытных паэтаў Гесiёда i Гамера, вядомых грэчаскiх драматургаў
Эсхiла, Сафокла, Еўрыпiда i пiсьменнiкаў больш познiх эпох.
Вось чаму мiфы старажытных грэкаў даводзiцца збiраць з самых розных крынiц
i пераказваць iх.
Паводле асобных мiфаў можна аднавiць карцiну свету, як уяўлялi яго сабе
старажытныя грэкi. Мiфы расказваюць, што спачатку свет насялялi страшыдлы i
велiканы: гiганты, у якiх замест ног выгiналiся вялiзныя змеi; сторукiя,
вялiзныя, нiбы горы; злосныя кiклопы, або цыклопы, - з адным блiскучым вокам
пасярод iлба; грозныя дзецi Зямлi i Неба магутныя тытаны. У вобразах гiгантаў
i тытанаў старажытныя грэкi ўвасаблялi стыхiйныя магутныя сiлы прыроды. Мiфы
расказваюць, што пазней гэтыя стыхiйныя сiлы прыроды ўтаймаваў i пакарыў Зеўс
- бог неба, Грамавержац i Хмараганiцель, якi ўпарадкаваў свет i стаў уладаром
Сусвету. На змену тытанам прыйшло царства Зеўса.
Ва ўяўленнi старажытных грэкаў багi былi падобны на людзей i адносiны
памiж iмi нагадвалi адносiны памiж людзьмi. Грэчаскiя багi сварылiся i
мiрылiся, увесь час умешвалiся ў жыццё людзей, удзельнiчалi ў войнах. Кожны з
багоў меў сваю справу, "загадваў" пэўнай "гаспадаркай" у свеце. Элiны
надзялялi сваiх багоў чалавечымi характарамi i схiльнасцямi. Ад людзей -
"смяротных" - грэчаскiя багi адрознiвалiся толькi тым, што былi бессмяротныя.
Як кожнае грэчаскае племя мела свайго правадыра, ваеначальнiка, суддзю i
гаспадара, так i сярод багоў грэкi лiчылi правадыром Зеўса. Паводле вераванняў
грэкаў, сям'я Зеўса - яго брат, жонка i дзецi - падзялялi з iм уладу над
светам. Жонка Зеўса, Гера, лiчылася ахоўнiцай сям'i, роднага дому. Брат Зеўса,
Пасейдон, уладарыў над марамi; Гадэс, або Аiд, кiраваў падземным царствам
мёртвых; Дэметра, сястра Зеўса, багiня земляробства, распараджалася ўраджаем.
У Зеўса былi дзецi: Апалон - бог святла, апякун навук i мастацтваў; Артэмiда -
багiня лясоў i палявання, Афiна Палада, якая нарадзiлася з галавы Зеўса, -
багiня мудрасцi, ахоўнiца рамёстваў i ведаў; кульгавы Гефест - бог-каваль i
механi



Назад